Жанр: Сказки
Издательство: Звязда
Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе.
Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ўжыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку?
Для чытання дарослымі дзецям.
Калі паэзія перадае вобразы ва ўсіх іх красках, калі фарбы мастацкага слова ідуць ад жывога, шматаблічнага, яркага жыцця – тады слова, прыдуманае, адкрытае няхай сабе і тысячу гадоў назад ці нават болей, будзе цешыць і наш слых, і наш зрок цэлую вечнасць. Пра гэта думаецца, калі чытаеш вершы кітайскага паэта-класіка Ду Фу.
Жанр: Языкознание
Издательство: Звязда
У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.
или Войдите