Скачать книги издательства «Логвінаў»

Інфанта і аднарог

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем, у якім вычварна пераплятаюцца педагагічныя нягоды, несупадзенні каханняў і нават цэлыя сусветы, куды фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае» настаўніка. Што страшней – настаўніцкая руціна ці ноч пры калінавым мосце? Што больш складана – выхоўваць праблемных выпускнікоў ці змагацца за каханне пад свінцовым дажджом Сталінграда? Ці здолее галоўны герой развязаць клубок праблем, каб знайсці галоўнае – разуменне і ўзаемнасць пачуцця? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, прачытаўшы новы раман Сяргея Балахонава «Інфанта і аднарог».

Яблыневы Маёнтак

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі – надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, – гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” – кніга вясёлая і займальная.

Отложите свой брандспойт и утрите свои бакенбарды

Жанр: Русская литература

Издательство: Логвінаў

Оригинальный роман-блог без сюжета, начала и конца, написанный в дороге и для нее. Действительно интересное взлетно-посадочное чтиво.

Апавяданні розных гадоў

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.

Выдаўцы ўпэнены, што кніга Глобуса зацікавіць аматараў найноўшай беларускай літаратуры.

Усё ўлічана. All inclusive

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.

Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар’ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца.

Падарунак для Адэлі

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

“Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”,частка – на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006 гг.

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.

Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.

Шалом

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

Крутагорскія казкі

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

У новую кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.

Імя грушы

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Логвінаў

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.

Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).