Скачать книги издательства «Кнігазбор»

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Жанр: Хобби

Издательство: Кнігазбор

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.

Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Акно ў замежжа

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў.

Анаталогія

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.

Звычайны шоу-бізнес

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес», якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і памастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі – рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.

Рух

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).

А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі

Жанр: Литература 19 века

Издательство: Кнігазбор

Гэтая кніга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.

У кнізе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналіз жыцця, творчасці і светапоглядаў Кабзара. Другі ўтрымлівае асобныя паэтычныя творы класіка ўкраінскай літаратуры. У трэцім змешчана адна з яго лепшых аповесцяў «Мастак». Завяршае кнігу шэраг выказванняў вядомых творцаў і палітыкаў пра Тараса Шаўчэнку.

Пераклаў усе раздзелы кнігі з украінскай і рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко.

Жанчына і леапард

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі «Жанчына і леапард» – непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць – уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.

Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Саламея

Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда – Обры Бёрдслі.

Жыцьмем

Жанр: Стихи

Издательство: Кнігазбор

У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гг., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданні. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг. мінулага стагоддзя.

Берлінская мазаіка

Серия: Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»

Жанр: Публицистика

Издательство: Кнігазбор

Проза і эсэістыка Алеся Тарановіча зачаравала чытачоў часопіса «Дзеяслоў» сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара. «Берлінская мазаіка» – кніга не толькі пра сучасную Нямеччыну і немцаў, але і пра Беларусь і беларусаў.

Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

У святой краіне выгнання

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

Сімъ побѣдиши

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Кнігазбор

Раман “Сімъ побѣдиши” – пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту – тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) – і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, – і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) – і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ – Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, – і студэнтка Кацярына… “Усё знікае, але нічога не змяняецца” – асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І – слова.

Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку