Скачать книги серии «Электронная кнігарня»

Пярэваратні ў пагонах і без

Серия: Электронная кнігарня

Жанр: Зарубежная литература

Гэта кніга пра дзяўчынку з глухой вёскі, дзе яна зазнае здзекі ў сям’і, у школе. А з кожнага кутка ўвесь час чуе, што ўсе праблемы вырашаюцца з дапамогай грошай. І каб змяніць сваю жыццё, дзяўчынка рашаецца на ўчынак.

Радзіва «Прудок»

Серия: Электронная кнігарня

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Медысонт

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветай. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёй да роднай мойнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

На заснежаны востраў

Серия: Электронная кнігарня

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: ІП А.М. Янушкевіч

Сённяшні свет – маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць – гэта ілюзія.

У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе аўтарка апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Змененыя толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, – кажа пісьменніца. – Хай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».

Сонечны чалавек

Серия: Электронная кнігарня

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: ІП А.М. Янушкевіч

Зборнік аповядаў «Сонечны Чалавек» – гэта вясёлае падарожжа па памежным прасторам. Галоўныя героі – анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных міроў. Гэтыя істоты бачаць будучыню, ядуць сырую зямлю з магіл і жывуць у пастаянным чаканні вайны. Рэальнай ці метафізічнай? Гэта залежыць, з якога боку паглядзець..

Навелы

Серия: Электронная кнігарня

Жанр: Зарубежная классика

Издательство: ІП А.М. Янушкевіч

У зборнік увайшлі лепшыя навелы з багатай творчай спадчыны вядомага французскага пісьменніка Андрэ Маруа (1885–1967), наследніка лепшых традыцый французскіх рэалістаў у перакладзе Ю. Гаўрука.

Блондинко.BY

Серия: Электронная кнігарня

Жанр: Русская литература

Издательство: Электронная кнігарня

Мы не понимаем и не задумываемся, что нами движет по жизни на самом деле. Какие потаенные мотивы побуждают на те или иные поступки, выбирают жизненный путь. Поиски своего Я в эпоху культа потребления и законов офисного планктона – всегда лишь персональная внутренняя трагедия. BLONDINKO.BY – мир женщины глазами мужчины. Мир городской субкультуры и отсутствия культуры жизни. Мир, которым правят страхи и желания.

Главная героиня ищет себя настоящую, в чем ей помогают верные «Беретта» и Грустный Волосатый Кабан. Реалити и Хоррор. Мистика и Комедия. Проза и Поэзия – все смешалось в этой истории. Вместе с героиней меняются люди вокруг, природа и Город. Она – катализатор изменений. Поэтому главный призыв книги – «Начни. Жизнь. Заново».

И место действия – Минск, Беларусь, наше время.