У чым сакрэт жаночага шчасця? Аўтар кнігі «Абое рабое» ўпэўненая, што перш-наперш – у добрай усмешцы, ва ўменнi дараваць сабе жаночыя слабасці, радавацца нават дробязям. Мудры іранічны погляд старэйшага пакалення, дзіцячая непасрэднасць і кемлівасць дапамагаюць галоўным героям выбудоўваць адносіны з роднымі і блізкімі, рашаць праблемы і напаўняць жыццё добрымі справамі.
Абразкі, кароткія апавяданні, пададзеныя чытачу праз прызму гумару, дазваляюць убачыць жыццёвыя сітуацыі, у якія ён сам неаднойчы трапляў, і знайсці рэцэпт свайго асабістага шчасця.
Жанр: Проза
Издательство: Чатыры чвэрці
Чытача кнігі Андрэя Сідарэйкі чакаюць вясёлыя гумарэскі, іранескі, гісторыйкі, былі, адзначаныя вастрынёй, сатырычнай накіраванасцю і добразычлівымі ўсмешкамі. Парадуе і жартаўлівы каляндар, у якім аўтар распавядае пра цікавыя нетрадыцыйныя святы, у большасці невядомыя шырокай аўдыторыі. Завяршае кнігу гумарыстычная аповесць «Маладыя, альбо Вясёлыя будні сям’і Курачкіных».
Шматлікія з уключаных у зборнік твораў публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку.
Выданне стане выдатным падарункам для аматараў айчыннага гумару.
Жанр: Фантастика
Издательство: Чатыры чвэрці
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
Жанр: Языкознание
Издательство: Чатыры чвэрці
Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.
или Войдите