Скачать книги серии «Час Воблы»

Горад мрой

Серия: Час Воблы

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Галіяфы

Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці – дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй…

Дзіцячы маніфест

Серия: Час Воблы

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Галіяфы

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі – «Дзіцячы маніфест» – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам.

У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

Мой цвік

Серия: Час Воблы

Жанр: Зарубежная литература

Издательство: Галіяфы

Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” – прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на унутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.