Жанр: Зарубежная литература
Издательство: А. М. Янушкевіч
Дэбютны раман Андрэя Латыгольца – сапраўдная беларуская road story.
Франс Эміль Сіланпя – адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы – ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі». «Праведная галеча» – гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».
Жанр: Детективы
Издательство: А. М. Янушкевіч
Героі сядзяць у Варшаве, да іх прыязджае капітан Капейкін, каб па загадзе генерала КДБ з засакрэчаным прозвішчам адшукаць беларускага паэта Цімура Хоміча.
Жанр: История
Издательство: А. М. Янушкевіч
«Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» – гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
Для шырокага кола чытачоў.
Жанр: История
Издательство: А.М. Янушкевіч
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.
или Войдите